Большасць жыхароў Літвы выступаюць за захаванне летняга часу
Delfi.lt
Большасць жыхароў Літвы хацелі б, каб пасля адмовы Еўрасаюза ад штогадовага сезоннага пераводу гадзіннікаў застаўся летні час, піша Delfi.lt
За пастаянны летні час (тады розніцы з Мінскам у часе не будзе) выступаюць 62% апытаных. Такі выбар у асноўным падтрымліваюць людзі старэйшыя за 50 гадоў, жыхары раённых цэнтраў і невялікіх гарадоў. Між тым, за пастаянны зімовы час выступаюць 26% апытаных. За зімовы час часцей выказваюцца жыхары вялікіх гарадоў, а таксама рэспандэнты, якія пражываюць у заходнім і ўсходніх рэгіёнах краіны.