БЕЛ Ł РУС

У Мінску вучэбны аўтамабіль на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў іншы, а затым у слуп ФОТА

19.12.2018 / 14:06

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося днём 19 снежня на скрыжаванні праспекта Дзяржынскага і вуліцы Уманскай, піша Tut.by.

Як распавёў кіроўца Honda, ён ехаў з боку вуліцы Алібегава. На скрыжаванні з вуліцай Уманскай ён пачаў спыняцца перад святлафорам. У гэты момант у яго аўтамабіль на вялікай хуткасці ўрэзаўся «Фальксваген». Ад удару «Хонду» раскруціла і адкінула ў цэнтр скрыжавання, а VW выехаў за межы дарогі і ўрэзаўся ў слуп.

У абодвух аўтамабілях знаходзіліся толькі вадзіцелі. Цяпер іх аглядаюць медыкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула