БЕЛ Ł РУС

Сэкс аказаўся крайнім

12.12.2008 / 16:57

Nashaniva.com

Дакладней яго адсутнасць. Кідальнікі молату, экс-прызёры Пекінскай Алімпіяды Вадзім Дзевятоўскі і Іван Ціхан патлумачылі перавышэнне тэстастэрону ў арганізме тым, што яны доўгі час устрымліваліся ад сэксу.

Вадзім Дзевятоўскі і Іван Ціхан. Цяпер медалі давядзецца аддаць.

Беларускія кідальнікі молату Вадзім Дзевятоўскі і Іван Ціхан патлумачылі павышанае ўтрыманне тэстастэрону ў арганізме, доўгім устрыманнем ад сэксу,
паведамляе Прессбол са спасылкай на агентцва спартовых навін «Весь спорт».

Абодва атлеты напісалі ў сваіх тлумачальных запісках, што два месяцы да Алімпіяды не займаліся сэксам, а Ціхан таксама заявіў, што сядзеў на спецыяльный дыеце з морапрадуктаў і «ганадаў буйной рагатай жывёлы мужчынскага полу».

Ганады — гэта палавыя залозы, органы, якія ўтвараюць палавыя клеткі ў жывёл і чалавека.

***

Нагадаем, што ўчора беларускія прызёры Алімпіяды‑2008 у кіданні молату Вадзім Дзевятоўскі і Іван Ціхан рашэннем Міжнароднага алімпійскага камітэта былі пазбаўленыя сваіх узнагарод.

Дзевятоўскі, што заняў 2‑е месца, пажыццёва адлучаны ад спорту, бо гэта ўжо другі выпадак у яго кар’еры, калі спартоўца заспелі на допінгу.

Ціхан пакараны двухгадовай дыскваліфікацыяй.

Допінг‑спробы, што былі ўзятыя па сканчэнні алімпійскіх спаборніцтваў у Пекіне, паказалі, што ў крыві малатабойцаў значна перавышаны ўзровень тэстастэрону (інфармацыя пра гэта была абнародавана 3 верасня).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула