БЕЛ Ł РУС

Трамп: Я прычыніў «Ісламскай дзяржаве» больш шкоды, чым усе прэзідэнты да мяне

21.12.2018 / 21:00

Nashaniva.com

Дональд Трамп заявіў у твітары, што ён зрабіў самы вялікі ўклад у барацьбу з тэрарыстамі «Ісламскай дзяржавы», чым папярэднія амерыканскія лідары.

«Я прычыніў ІД больш урону, чым усе прэзідэнты да мяне… [яны] нават блізка не былі!» — заявіў лідар ЗША.

Перад гэтым ён напісаў, што таксама з'яўляецца самым жорсткім, але справядлівым у адносінах да Расіі і Кітая лідарам Злучаных Штатаў.

«Проста паглядзіце на факты», — адзначыў Трамп.

19 снежня Трамп абвясціў пра перамогу над ІД у Сірыі і загадаў амерыканскім вайскоўцам пакінуць краіну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула