БЕЛ Ł РУС

За ноч на Віцебшчыне загінулі два пешаходы без флікераў. Аднаго з кіроўцаў яшчэ шукаюць

22.12.2018 / 9:52

Nashaniva.com

21 снежня ў Віцебскай вобласці загінула два пешаходы, паведамляецца ў міліцэйскай справаздачы.

Каля вёскі Пушча Шумілінскага раёна ў 1:45 невызначаная машына збіла 38-гадовага жыхара Наваполацка. Кіроўца з'ехаў з месца здарэння. Уводзіўся план «Перахоп».

А ў 6:40 раніцы каля Бегомля, што ў Докшыцкім раёне, грузавы «Мерседэс» наехаў на 40-гадовага жыхара вёскі Улессе. Збіты пешаход памёр праз тры гадзіны ў бальніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула