БЕЛ Ł РУС

Хакейнае «Дынама» перамагло трэці раз запар. Сёння выйграла ва ўладальніка «Кубка Гагарына»

24.12.2018 / 19:46

Nashaniva.com

Хакейнае «Дынама» атрымала трэцюю перамогу запар, прычым сёння выйграўшы ў дзейнага ўладальніка Кубка Гагарына «Ак Барса» з лікам 3:2.

Перад гэтым зубры перамаглі рыжскае «Дынама» і «Слован».

У мінчукоў — 28 балаў, і яны займаюць ужо 10-ы радок у Заходняй канферэнцыі. Былі ж на 12-м месцы. Праўда, адставанне ад зоны плэй-оф складае 15 балаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула