БЕЛ Ł РУС

Мужчына праехаўся ў цягніку «Мінск-Ліда» за 2 000 рублёў

28.12.2018 / 16:44

Nashaniva.com

34-гадовы мужчына ехаў у цягніку «Мінск — Ліда». Ён стаў агрэсіўна паводзіць сябе ў вагоне, свае эмоцыі мужчына стаў выліваць на маёмасць чыгункі. На станцыі Ліда ён пачаў ламаць столік вагона каля вакна. Урон для БЧ склаў 2000 рублёў, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Усе дзеянні агрэсіўнага пасажыра запісала камера відэаназірання.

Распачата крымінальная справа па артыкуле «Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула