БЕЛ Ł РУС

Эйсмант: Лукашэнка садзіцца за руль як мінімум некалькі разоў на тыдзень

29.12.2018 / 21:51

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка садзіцца за руль як мінімум некалькі разоў на тыдзень. Пра гэта яго прэс-сакратарка Наталля Эйсмант распавяла ў эфіры вячэрняга шоу «Макаёнка, 9».

Фота: БелТА.

«Аляксандр Рыгоравіч насамрэч выдатны кіроўца і вельмі любіць кіраваць транспартам, — адзначыла Наталля Эйсмант. — Вы нават не ўяўляеце, што прэзідэнт за рулём пастаянна, як мінімум некалькі разоў на тыдзень».

Паводле яе слоў, на спартыўныя трэніроўкі, якія кіраўнік дзяржавы наведвае два-тры разы на тыдзень, Лукашэнка ездзіць заўсёды сам. Ён часта садзіцца за руль і за горадам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула