БЕЛ Ł РУС

Памагаты забіў дзвюх сясцёр-пенсіянерак: падрабязнасці забойства пад Віцебскам

4.01.2019 / 10:56

nn.by

3 студзеня ў вёсцы Прысушына, што ў Віцебскім раёне, знайшлі целы дзвюх жанчын. Іх забілі ва ўласным доме. Дзвюх сясцёр — адной было 76 гадоў, другой — 78 — знайшлі з цялеснымі пашкоджаннямі.

Неўзабаве ў суседняй вёсцы затрымалі падазраванага. Гэта 49-гадовы мужчына, які перыядычна дапамагаў жанчынам па гаспадарцы, паведаміў Следчы камітэт.

Цяпер ён пад вартай, заведзена крымінальная справа. Вядома, што раней мужчына быў судзімы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула