БЕЛ Ł РУС

Байцы «Алмаза» затрымалі на М1 двух наркагандляроў з какаінам ВІДЭА

4.01.2019 / 23:59

Nashaniva.com

Супрацоўнікамі МУС пры падтрымцы «Алмаза» знішчаны канал пастаўкі какаіну з краін Еўрасаюза ў Беларусь.

На аўтатрасе М1 паблізу Івацэвічаў затрымалі двух чалавек за незаконны абарот наркотыкаў. Паводле аператыўных даных, жыхары Брэсцкай вобласці арганізавалі канал пастаўкі какаіну з краін Еўрасаюза ў Беларусь.

У фігурантаў канфіскавана 730 грам какаіну. Распачалі крымінальную справу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула