БЕЛ Ł РУС

У Польшчы на пажары падчас гульнявога квэста загінулі пяць 15-гадовых дзяўчат

5.01.2019 / 09:41

Nashaniva.com

У польскім горадзе Кашалін падчас пажару загінулі пяць 15-гадовых дзяўчат. Яны праходзілі гульнявы квэст, святкуючы дзень нараджэння адной з іх.

Каб выбрацца з замкнёнага памяшкання, трэба было рашаць задачы. Калі ўзнік пажар, дзяўчаты прайшлі толькі палову шляху. 

Прычыны ўзгарання пакуль невядомыя, магчыма, узарваўся газавы балон.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула