БЕЛ Ł РУС

МВФ паставіў умову дэвальвацыі 10%

15.12.2008 / 18:01

Nashaniva.com

Прычым 5% мы ўжо маем, кажа старшыня Асацыяцыі беларускіх банкаў (АББ) Фелікс Чарняўскі.

Урад выконвае умовы МВФ для атрымання крэдыту ў $2 млрд, заявіў старшыня Асацыяцыі беларускіх банкаў (АББ) Фелікс Чарняўскі.

Паводле яго словаў, па многіх пазіцыях кансенсус з МВФ дасягнуты.

Умовы дэвальвацыі, якія нам выставілі, не 20%, а 10%. 5% дэвальвацыі мы ўжо маем, цвердзіць старшыня АББ.

Яшчэ адной умовай было скарачэнне заробкаў.

З гэтым заданнем урад таксама справіўся — з 1 снежня тарыфную стаўку 1 разраду скарацілі з 91 тыс. рублёў да 77 тыс. рублёў (на 15,4%).

За час супрацоўніцтва з МВФ Беларусь атрымала ад фонду дзве траншы крэдыту па праграме сістэмных трансфармацый — у жніўні 1993 г. ($98 млн) і ў лютым 1995 г. ($101,7 млн) і адну траншу крэдыту stand‑by у верасні 1995 г. ($70 млн). Пазней фонд спыніў выдзяленне крэдытаў Беларусі з‑за неадпаведнасці эканамічнай палітыкі ўраду рэкамендацыям фонду.

Паводле bsb.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула