БЕЛ Ł РУС

Альгерд Бахарэвіч у «Акадэмкнізе»

18.12.2008 / 10:30

Nashaniva.com

Сёння а 17-й у зале мастацкай літаратуры кнігарні «Акадэмкніга» (пр.Незалежнасці, 72) адбудзецца аўтограф‑сесія Альгерда Бахарэвіча з нагоды выхаду новага рамана «Сарока на шыбеніцы».


Фота Волі Смалянчук
18 снежня (чацвер) а 17 гадзіне ў зале мастацкай літаратуры кнігарні «Акадэмкніга» (пр.Незалежнасці, 72) адбудзецца аўтограф‑сесія Альгерда Бахарэвіча з нагоды выхаду новага рамана «Сарока на шыбеніцы» (Менск, І.П. Логвінаў, 2009).

А 19 снежня а 19 гадзіне у галерэі Падземка (пр.Незалежнасці, 43) адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Альгерда Бахарэвіча «Сарока на шыбеніцы» (Логвінаў, 2009).

Гэта ўнікальная магчымасць паслухаць творы ў выкананні аўтара, задаць пытанні і атрымаць аўтограф. У імпрэзе прыме ўдзел рэдактар кнігі Сяргей Шупа.

***

Альгерд Бахарэвіч — нар.ў 1975 годзе ў Менску. Аўтар кніг «Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў» (2002, уганараваная прэміяй «Гліняны Вялес»), «Натуральная афарбоўка» (2003), «Ніякай літасьці Валянціне Г.» (2006), «Праклятыя госьці сталіцы» (2008). Прымаў удзел у Бэрлінскім літаратурным калёквіюму, тэатральных і літаратуратурных фестывалях ў Любліне (Польшча), «Vilenica‑2006» (Славенія), Lesefest Osteuropa (Нямеччына), «Месяцу аўтарскага чытаньня» у Брне (Чэхія) і інш.

Паводле апытаньня інтэрнэт‑сайту «Новая Эўропа» названы найлепшым беларускім пісьменьнікам 2006 года.

Творы Альгерда Бахарэвіча перакладзеныя на нямецкую, чэскую, украінскую, баўгарскую, славенскую і польскую мовы.

Цяпер жыве ў Гамбургу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула