БЕЛ Ł РУС

Федэрэр згадаў пра загінулага трэнера і заплакаў ВІДЭА

7.01.2019 / 21:57

Nashaniva.com

Швейцарскі тэнісіст Ражэ Федэрэр заплакаў, калі распавядаў пра загінулага ў 2002 годзе трэнера Пітэра Картэра. Выразка з інтэрв'ю са спартсменам апублікаваная ў Twitter-акаўнце CNN Sport.

Roger Federer's inspirational former coach died in a car crash on his honeymoon in 2002.

Nearly two decades on, Federer still gets emotional when he talks about Peter Carter.

Our exclusive interview: https://t.co/AJM6UXgt6H pic.twitter.com/g9aiylaKy8

— CNN Sport (@cnnsport) 7 января 2019 г.

Спартсмен згадаў, што пазнаёміўся з Картэрам на турніры ў швейцарскім Базэлі. Ён таксама выказаў надзею на тое, што спецыяліст ганарыўся б яго дасягненнямі. «Думаю, яго смерць стала нейкім званком для мяне, пасля якога я пачаў працаваць больш», — распавёў Федэрэр.

Картэр загінуў у 2002 годзе ў аўтамабільнай аварыі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула