БЕЛ Ł РУС

Магілёвец, што загінуў, урэзаўшыся ў ліхтар, з'ехаў з горкі не на цюбінгу

8.01.2019 / 19:0

Магілёвец, які загінуў у парку Падніколле, катаўся з горкі на аўтамабільнай камеры. Пра гэта распавяла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Анастасія Лаўрыновіч.

Чытайце таксама: У Магілёве на Каляды загінуў хлопец — ён з'ехаў з горкі на цюбінгу і ўрэзаўся ў ліхтар

Як раней паведамлялася, позна увечары 6 студзеня двое маладых людзей каталіся з горкі ў парку Падніколле. Пры чарговым спуску на аўтамабільнай камеры, адзін з іх, 24-гадовы жыхар Магілёва, стукнуўся галавой аб ліхтарны слуп. Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі канстатавала яго смерць. Другі хлопец не пацярпеў.

Праводзіцца праверка, прызначаны адпаведныя экспертызы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула