Заўтра-пазаўтра моцныя маразы: да —14 удзень, —17 уначы. Зрабіце перасцярогі
Наймацнейшыя маразы гэтай зімы прагназуюць сіноптыкі заўтра і пазаўтра.
У Мінску і цэнтры тэмпература мае апусціцца да мінус 14 удзень у сераду, да мінус 17 уначы з серады на чацвер.
У Берасці, Горадні, на паўднёвым захадзе і захадзе да мінус 14—16 схаладае ў чацвер, а ўначы з чацвярга на пятніцу — аж да мінус 20.
У Гомелі і на паўднёвым усходзе да мінус 15 сёння і заўтра ўначы.
У Віцебску, Магілёве да мінус 13—15 уначы з серады на чацвер.
Прыміце перасцярогі пры знаходжанні на дварэ. Улічыце, што транспарт можа не заводзіцца ў такія маразы. Абмяжуйце шпацыр дзяцей. Праверце сістэмы ацяплення прыватных дамоў. І не хварэйце: наступнае пацяпленне можа выклікаць хвалю грыпу.