БЕЛ Ł РУС

Туркменаў прымусілі закупіць новыя партрэты прэзідэнта з-за яго сівізны

9.01.2019 / 09:22

Nashaniva.com

Радыё Азатлык

Школы, бальніцы і іншыя дзяржустановы Туркменіcтана абавязалі закупіць новыя партрэты прэзідэнта краіны Гурбангулы Бердымухамедава, на якіх ён з сівізной. Пра гэта паведамляе «Радыё Азатлык».

На ранейшых партрэтах Бердымухамедаў быў з чорнымі валасамі. Цяпер у лідара Туркменістана з'явілася сівізна ў валасах. Па дадзеных выдання, ён перастаў з'яўляцца на публіцы з сівізной пасля таго як стаў прэзідэнтам у 2006 годзе. Год назад зноў змяніў імідж.

Супрацоўнікам устаноў прыйшлося скінуцца на закупку новых партрэтаў па 5 манатаў (каля трох рублёў). Састарэлыя выявы прэзідэнта прадаюцца са зніжкай і каштуюць 4 манаты (крыху больш за два рублі). Як паведамляе выданне, партрэты прэзідэнта рэгулярна абнаўляюцца за кошт служачых. Партрэты Бердымухамедава павінны вісець у школах, бальніцах, міністэрствах, праваахоўных органах, спартыўных аб'ектах і канцэртных залах, а таксама ў аэрапортах і салонах самалётаў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула