БЕЛ Ł РУС

У Румыніі затрымалі малдаванку, якую абвінавачваюць у кіберзлачыннасці ў Беларусі

9.01.2019 / 13:11

ЗП

Шэраг малдаўскіх і румынскіх СМІ паведамляюць, што 8 студзеня пры спробе перасекчы мяжу была затрыманая 29-гадовая грамадзянка Малдовы. Паведамляецца яе імя Стэла.

Румынскія памежнікі знайшлі дзяўчыну ў базе міжнароднага вышуку Інтэрпал, дзе яна знаходзіцца ад 2013 года па просьбе беларускіх сілавікоў. Беларускі бок падазрае малдаванку ў здзяйсненні кіберзлачынстваў.

Цяпер затрыманая маладаванка знаходзіцца ў паліцыі румынскага горада Васлуй. Далей яе могуць экстрадзіраваць у Беларусь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула