БЕЛ Ł РУС

Хлопец у Магілёве скраў дарагі гадзіннік, зрабіў сэлфі, выкінуў гадзіннік і сышоў у армію

9.01.2019 / 19:58

У 23-гадовага магілёўца з кватэры, якую ён здымаў, скралі гадзіннік коштам амаль 480 рублёў.

У крадзяжы ён падазраваў прыяцеля, з якім напярэдадні выпіваў. Госць застаўся начаваць, а раніцай гадзіннік знік з тумбачкі. Прыяцель перастаў выходзіць на сувязь, магілёвец звярнуўся ў міліцыю.

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку змаглі адшукаць 18-гадовага падазраванага, які быў прызваны на тэрміновую службу праз некалькі дзён пасля інцыдэнту.

Гэта не перашкодзіла яму размясціць фатаграфіі ў сацыяльных сетках, на якіх ён дэманструе на руцэ дарагі гадзіннік. Хлопец прызнаўся, што гадзіннік выкінуў, баючыся, што яго выкрыюць у крадзяжы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула