БЕЛ Ł РУС

У Гродне кіроўца збіў жанчыну і з'ехаў. Яго шукаюць

10.01.2019 / 11:14

Nashaniva.com

Аварыя адбылася раніцай 10 студзеня. На пешаходным пераходзе ля былой крамы «Явар» па вуліцы Паўднёвай пад коламі легкавіка апынулася жанчына. Аўтамабіль з месца здарэння ўцёк. Жанчына з траўмамі шпіталізавана, паведамілі БелТА ў ДАІ.

«Звяртаемся да кіроўцы і відавочцаў здарэння з просьбай праявіць свядомасць і звярнуцца ў дзяжурную частку ДАІ альбо патэлефанаваць па нумары 102», - адзначылі ў Дзяржаўтаінспекцыі региона.-

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула