Святар Уладзіслаў Завальнюк праехаўся на гіраскутары. Без рук ВІДЭА
Пробашч мінскага Чырвонага касцёла Уладзіслаў Завальнюк праехаўся на гіраскутары. Прычым нейкі час ён едзе, не трымаючыся рукамі за транспартны сродак.
Відэа зроблена ў ніжняй зале касцёла і выкладзена на старонцы святара ў фэйсбуку.
«Рыхтуемся да пілігрымкі ў Будслаў на гіраскутарах», — напісаў а. Уладзіслаў Завальнюк.