БЕЛ Ł РУС

Лось справакаваў ДТЗ на аўтадарозе Мінск — Магілёў ФОТА

13.01.2019 / 11:25

Фото Андрэя Сазонава

Увечары ў пятніцу на 179-м кіламетры аўтадарогі Мінск—Магілёў адбылося дарожна-транспартнае здарэнне. Лось перабягаў праезную частку і трапіў пад колы аўтамабіля. Машына атрымала сур'ёзныя механічныя пашкоджанні. Сведкам здарэння стаў карэспандэнт «Звязды»

На шчасце, абышлося без чалавечых ахвяр. Кіроўца шпіталізаваны для праходжання поўнага медыцынскага абследавання, пасажыр у дапамозе медыкаў патрэбы не меў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула