БЕЛ Ł РУС

У Магілёве мужчына пырснуў у твар былой жонцы кіслатой

15.01.2019 / 18:19

Nashaniva.com

13 студзеня каля 23.30 у адной з кватэр Магілёва пачалі сварыцца былыя муж і жонка, паведамляе УСК па Магілёўскай вобласці.

64-гадовы мужчына ўзяў бутэльку з кіслатой і паспрабаваў абліць твар сваёй былой жонцы. 50-гадовая жанчына ўхілялася, аднак усё ж атрымала каля 20% апёкаў галавы і цела. Былая жонка выбегла з кватэры.

Падазраваны раней двойчы судзімы за пагрозы забойствам былой жонцы. Мужчыну затрымалі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула