БЕЛ Ł РУС

IX конкурс імя Ежы Гедройца

17.12.2008 / 11:24

Nashaniva.com

Польскі Iнстытут у Мінску абвяшчае IX конкурс імя Ежы Гедройца на лепшую журналісцкую працу ў беларускіх СМІ за 2008 год на тэму польска‑беларускіх стасункаў у галіне культуры, навукі і мастацтва.

Умовай удзелу ў конкурсе з’яўляецца прадстаўленне да 31 студзеня 2009 года ў Польскі Інстытут у Мінску арыгіналаў альбо копій апублікаваных у 2008 годзе артыкулаў, гука‑ і відэазапісаў перадач з пазначэннем даты публікацыі, трансляцыі, а таксама з паданнем інфармацыі пра аўтара: месца працы і пасада, паштовы адрас, кантактны тэлефон.

Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў адбудзецца ў сакавіку 2009 года.

Наш адрас:

Польскі Інстытут ў Мінску
вул. Валадарскага 6
220050 Мінск
з пазнакай «на конкурс»

Тэл.: (017) 200 63 78, 200 95 81, факс: 200 48 74
instpol@instpol.by

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула