БЕЛ Ł РУС

Адвакат назваў дату дэпартацыі Рыбкі і Леслі ў Беларусь і Расію

16.01.2019 / 10:38

Nashaniva.com

Аляксандр Кірылаў (Алекс Леслі), Настасся Вашукевіч (Насця Рыбка) і іншыя шэсць удзельнікаў па справе аб нелегальным сэкс-трэнінгу ў Тайландзе будуць дэпартаваныя ў Расію і Беларусь 17 ці 18 студзеня.

Пра гэта паведаміў РБК старшы кансультант па справах замежных грамадзян калегіі адвакатаў Thailand Bail Нейтан Фіней.

«Сваякі Настассі і іншых фігурантаў справы цяпер займаюцца падрыхтоўкай неабходных дакументаў і квіткоў», — сказаў Фіней. Зараз Рыбка і Леслі знаходзяцца ў лагеры для імігрантаў у Бангкоку, доступу да іх няма.

Рыбка і Леслі былі затрыманыя ў Тайландзе ў канцы лютага па падазрэнні ў правядзенні незаконнага сэкс-трэнінгу. 15 студзеня яны прызналі сваю віну ў тайскім судзе і атрымалі ўмоўны тэрмін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула