БЕЛ Ł РУС

«Беларускамоўнага азербайджанца» вызвалілі з ізалятара і абавязалі з’ехаць з Беларусі

16.01.2019 / 15:36

nn.by

У верасні «Наша Ніва» пісала пра гісторыю Сеймура Мамедгусейнава — азербайджанца, які сядзеў у ІЧУ разам з Паўлам Севярынцам. Цяпер стала вядома, чым усё скончылася.

Нагадаем, Мамедгусейнава падазравалі ў сувязях з крымінальнікамі па ўсім былым СНД. У ізалятары ён знаходзіўся з красавіка 2018 года.

Але 15 студзеня стала вядома, што Сеймур выйшаў на волю. Праўда, па інфармацыі «Новага часу», яго абавязалі цягам месяца з’ехаць з Беларусі — Мамедгусейнаў з’яўляецца асобай без грамадзянства, хоць і даўно жыве ў Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула