БЕЛ Ł РУС

Пакуль ішоў суд, «Лільчын тата» напісаў дэтэктыў «Шэсць удараў нажом у спіну, або Гісторыя пра тое, ці можна вызваліць дзіця з абдымкаў Сатаны»

17.01.2019 / 11:49

Nashaniva.com

Дзмітрый Цімашкоў, фота Паўла Марцінчыка

Сёння быў вынесены прысуд 14-гадоваму падлетку, які напаў з нажом на свайго бацьку Дзмітрыя Цімашкова. Суд прызнаў школьніка вінаватым у замаху на забойства і прысудзіў да мінімальнага пакарання — шэсць гадоў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі.

Kp.by заўважае, што пакуль ішло разбіральніцтва, Дзмітрый Цімашкоў напісаў дэтэктыўны раман «Шэсць удараў нажом у спіну, або Гісторыя пра тое, ці можна вызваліць дзіця з абдымкаў Сатаны і выратавацца самому».

Аўтар сцвярджае, што героі кнігі толькі падобныя да сапраўдных, а рэальныя падзеі пераплятаюцца з выдуманымі.

Суд абвясціў прысуд 14-гадоваму мінскаму школьніку, які з нажом напаў на бацьку

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула