БЕЛ Ł РУС

Скараціў дарогу: мужчына праваліўся пад лёд на Чыжоўскім вадасховішчы

18.01.2019 / 9:47

Nashaniva.com

112.by

Выратавальнікам 17 студзеня каля 18.00 патэлефанаваў відавочца, а праз пяць хвілін яны прыбылі на месца здарэння, піша 112.by

35-гадовы мужчына знаходзіўся за 15 м ад берага. З дапамогай выратавальнай вяроўкі і дошкі работнікі МНС выцягнулі яго і перадалі медыкам. Ён быў дастаўлены ў бальніцу з дыягназам «агульнае пераахаладжэнне». Пасля абследавання мужчыну адпусцілі.

Па словах пацярпелага, ён хацеў скараціць шлях дадому праз вадасховішча. Аднак праваліўся пад лёд і не змог самастойна выбрацца на бераг. Глыбіня ў тым месцы дасягала 2,5 м.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула