БЕЛ Ł РУС

Трамп: ЗША падтрымліваюць НАТА на 100%, але саюзнікі павінны актывізавацца

18.01.2019 / 11:6

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША заявіў, што Злучаныя Штаты цалкам адданыя НАТА, але паўтарыў, што іншыя члены Альянса павінны плаціць больш за сваю бяспеку. Пра гэта ён заявіў у сваім выступе ў Пентагоне, паведамляе AFP.

«Мы будзем з НАТА на 100%, але, як я сказаў краінам, вы павінны актывізавацца і плаціць», — сказаў Трамп.

Ён паўтарыў сваё меркаванне аб тым, што блізкія саюзнікі ўжо дзесяцігоддзямі карыстаюцца шчытом бяспекі ЗША і што яго місія — спыніць гэта.

«Мы не можам быць дурнямі для іншых. Мы не можам быць такімі. Мы не хочам, каб нас так называлі. І я вам скажу, што за спінамі яны менавіта так і казалі», — сказаў Трамп.

Трамп часта публічна сварыўся на чальцоў НАТА за тое, што яны не павышаюць абаронныя бюджэты. Перад уступленнем на пасаду прэзідэнта Трамп назваў НАТА «састарэлым», і неўзабаве пасля бурнага саміту ў ліпені мінулага года ён задаўся пытаннем, ці будуць ЗША выконваць асноватворны прынцып узаемнай абароны альянсу для такіх маленькіх краін, як Чарнагорыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула