БЕЛ Ł РУС

Фэйсбук заблакаваў старонку беларускага «Спутніка»

18.01.2019 / 14:27

ЗП

Сацыяльная сетка «Фэйсбук» у адмысловым прэс-рэлізе паведаміла, што блакуе амаль 500 старонак, якія так ці інакш звязаныя з расійскім інфармацыйным агенцтвам «Спутнік».

Стала вядома, што раніцай 17 студзеня была заблакаваная і старонка беларускай рэдакцыі «Спутнік». Прэс-сакратар партала Павел Тухто так тлумачыць сітуацыю:

«Рашэнне адназначна чыста палітычнае, фактычна цэнзура — заблакавана 7 старонак рэдакцый у краінах блізкага замежжа. Рэдакцыі «Спутнік» займаюцца навінамі і робяць гэта добра. І калі блакіроўка — гэта адзіная рэакцыя Facebook на якасную працу СМІ, то пытанняў у нас няма - тут усё відавочна. А вось надзея, што здаровы сэнс пераможа, ёсць. Цяпер калегі вывучаюць сітуацыю. Раней загружаны кантэнт у Facebook і Instagram даступны, старонкі не выдаленыя. Пакуль для прасоўвання мы выкарыстоўваем іншыя сацыяльныя сеткі, — расказаў Павел Тухто.

Ад 2013 года «Спутнік» патраціў на прасоўванне свайго кантэнту ў Фэйсбуку 130 тысяч даляраў. Сетка дзейнічала ў Балтыі, Цэнтральнай Азіі, у Закаўказзі, а таксама ў краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, у тым ліку Беларусі. Уладальнікі акаўнтаў і старонак пераважна прадстаўляліся незалежнымі выданнямі або суполкамі на агульныя тэмы кшталту падарожжаў, надвор'я ці палітыкі ў розных краінах, уводзячы карыстальнікаў у падман.

«Спутнік» — гэта навіннае агенцтва, заснаванае прадпрыемствам «Расія сегодня», гендырэктарам якога з'яўляецца прапагандыст Дзмітрый Кісялёў.

Старонка беларускага «Спутніка» мела 18 тысяч падпісчыкаў.

Дзмітрый Кісялёў

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула