БЕЛ Ł РУС

Праграміст з Мінска стварыў тэлеграм-бота, які палягчае змаганне са злоснымі парушальнікамі паркоўкі

18.01.2019 / 16:58

КК

Цяпер да існуючых інструментаў барацьбы з тымі, хто паркуецца не па правілах, дадаўся яшчэ адзін. Мінскі праграміст напісаў тэлеграм-бота (спецыяльную ўнутраную праграму), які вызваляе людзей ад неабходнасці заходзіць на сайт ДАІ ці пампаваць шаблоны зваротаў, прымацоўваць фотаздымкі і адпраўляць кантэнт па пошце.

Цяпер усё гэта будзе зроблена за вас аўтаматычна пры дапамозе бота «Паркун» (зайдзіце ў тэлеграм, увядзіце логін @parkun_by_bot у пошук і карыстайцеся).

Дастаткова націснуць «Старт», проста ў тэлеграме ўвесці свае прозвішча і імя, адрасы, дадаць фотаздымкі з фіксацыяй парушэння і націснуць кнопку «адправіць у ДАІ». Пацверджанне таго, што ўсё атрымалася, прыйдзе на вашу электронную скрынку.

«Я натхніўся існуючымі вось тут крокамі па прыцягненні да адказнасці парушальнікаў паркоўкі і вырашыў трохі аўтаматызаваць працэс. Напісаны мной бот сам адпраўляе звароты ў ДАІ ад імя карыстальніка», — падзяліўся з «НН» малады чалавек, які папрасіў не раскрываць яго імя.

У будучыні праграміст хоча пашырыць фунцыянал бота на ўсю Беларусь, а не толькі на Мінск (хоць у сталіцы, канечне, праблемы з паркоўкай самыя адчувальныя). А таксама плануе дадаць беларускі шаблон, каб бот мог адпраўляць звароты ў ДАІ не толькі на рускай мове.

Яшчэ з парушальнікамі прама зараз мінчукі змагаюцца пры дапамозе петыцыі.

Чытайце таксама:

«Не разумею, чаму ў нас актыўна штрафуюць за грамадскую актыўнасць, а з парушэннямі на стаянках працуюць так марудліва?»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула