БЕЛ Ł РУС

Памятаеце расійскую следчую, якую згвалцілі калегі? Яе звольнілі, бо яна зганьбіла гонар паліцыі

18.01.2019 / 19:27

Nashaniva.com

Следчую з Уфы (Расія), што абвінаваціла сваіх калегаў у згвалтаванні, звольнілі з МУС. Пра гэта ў пятніцу, 18 студзеня, паведамляе прэс-служба ведамства.

Фота: Mash.

Як адзначаецца ў паведамленні, рашэнне пра звальненне прынялі з-за таго, што дзяўчына нібыта распівала алкаголь на працоўным месцы. Разам з ёй працы пазбавілася яшчэ адна супрацоўніца, якая брала ўдзел у бяседзе. Супрацоўніц звольнілі за «здзяйсненне ўчынку, што ганьбіць гонар паліцэйскага».

Афіцыйнае тлумачэнне — супрацоўніцы выпівалі алкаголь на працы ў дзень здарэння.

У МУС нагадалі, што траіх кіраўнікоў звольнілі адразу пасля абвінавачванняў у згвалтаванні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула