БЕЛ Ł РУС

Камітэт дзяржкантролю: Тры замежныя клубы патрабуюць ад «Белшыны» больш як 150 тысяч еўра кампенсацыі

19.01.2019 / 17:1

Nashaniva.com

football.by

Камітэт дзяржаўнага кантролю правярае сітуацыю ў «Белшыне», перадае Tribuna.com са спасылкай на «Беларусь 1».

Паводле звестак тэлеканала, клуб нясе вялікія страты: яны дасягаюць дзясяткаў тысяч рублёў. Значныя фінансавыя страты адбыліся праз недасягненне пастаўленых мэтаў.

«Футбалістаў няма, але наконт некаторых з іх засталіся абавязацельствы перад замежнымі клубамі, у якіх яны гулялі да падпісання кантрактаў з «Белшынай». Адразу тры замежныя клуба прад'явілі «Белшыне» кампенсацыйныя выплаты ў памеры больш за 150 тысяч еўра. Пазней за нявыплату гэтых грошай Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА — Tribuna.com) аштрафавала клуб на 20 тысяч швейцарскіх франкаў», — заявіў начальнік КДК Магілёўскай вобласці Вячаслаў Камісараў.

Узімку 2016 года ў «Белшыну» прыйшлі расійскія інвестары, якія ўжо летам пакінулі клуб і пакінулі яго з даўгамі.

Напрыклад, «Бока Хуніёрс» патрабаваў у бабруйчан 250 тысяч даляраў за свайго выхаванца Факунда Самар'яна. У тым жа сезоне каманда вылецела з вышэйшай лігі і пакуль што туды не вярталася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула