БЕЛ Ł РУС

Пад Полацкам падлетак выбег з аўтобуса пад колы аўтамабіля, ён шпіталізаваны

22.01.2019 / 09:19

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося 21 студзеня каля 18 гадзін у пасёлку Баравуха-1, паведамляе ДАІ Віцебскай вобласці.

16-гадовы хлопец выйшаў з аўтобуса, але праігнараваў пешаходны пераход, які быў побач.

У выніку ён выйшаў на праезную частку з-за аўтобуса, дзе трапіў проста пад колы аўтамабіля «Nissan Pathfinder», якім кіраваў 30-гадовы жыхар Баравухі.

У выніку ДТЗ хлопец атрымаў цялесныя пашкоджанні і шпіталізаваны ў хірургічнае аддзяленне Наваполацкай бальніцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула