БЕЛ Ł РУС

Эксперымент: упершыню ў Мінску смецце пачнуць збіраць пад зямлёй

22.01.2019 / 12:28

Nashaniva.com

У сталічным мікрараёне Шабаны абсталююць 17 кантэйнерных пляцовак заглыбленага тыпу, паведаміў карэспандэнту агенцтва «Мінск-Навіны» дырэктар ЖКГ Заводскага раёна Міхаіл Варыкаш.

Фота прадстаўлена ЖКГ Заводскога раёна.

Як будзе працаваць новая схема?

«Для цвёрдых бытавых адкідаў, а таксама для ўсіх відаў другасных матэрыяльных рэсурсаў (пластыку, шкла, паперы) усталююць асобныя кантэйнеры аб'ёмам каля 4 кубаметраў кожны, — расказаў Міхаіл Варыкаш. — Яны цалкам размесцяцца пад зямлёй, на паверхні застануцца толькі вечкі. Каб ачысціць кантэйнер, трэба будзе ўсяго толькі адкрыць вечка і дастаць поліэтыленавы пакет з адкідамі».

Падземныя кантэйнерныя пляцоўкі размесцяць на адлегласці не больш за 100 м ад пад'ездаў жылых дамоў, каб імі было зручна карыстацца жыхарам, а таксама пад'язджаць аўтамабілям, якія абслугоўваюць гэтую гаспадарку.

У чым перавага падземных кантэйнераў? Смецце можна будзе вывозіць не кожны дзень, а адзін ці два разы на тыдзень. Пры гэтым яно не будзе смярдзець, а бадзяжныя жывёлы і птушкі не змогуць разносіць яго.

Будаўніцтва павінна скончыцца 31 студзеня 2020 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула