БЕЛ Ł РУС

Расійскае МЗС: Пагадненне аб візах паміж Расіяй і Беларуссю амаль гатова

22.01.2019 / 16:35

Расія і Беларусь амаль завяршылі падрыхтоўку пагаднення аб узаемным прызнанні віз, Масква разлічвае падпісаць яго ў найбліжэйшы час, заявіў у Дзяржаўнай думе на пасяджэнні камітэта па справах СНД статс-сакратар, намеснік кіраўніка МЗС Расіі Рыгор Карасін.

«Мы вядзем зараз працу над новым пагадненнем аб узаемным прызнанні віз. Праца, у прынцыпе, завершана», — сказаў Карасін.

«Мы разлічваем, што яно будзе ў найбліжэйшы час падпісана. У нас будзе цэлая серыя важных двухбаковых мерапрыемстваў, у рамках якіх можна будзе арганізаваць гэта падпісанне», — падкрэсліў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула