БЕЛ Ł РУС

Макей аб падрыхтоўцы візавага пагаднення: Не трэба спяшацца, лепей грунтоўна падрыхтавацца

22.01.2019 / 18:18

Міністр замежных спраў Уладзімір Макей не гатовы казаць, ці падпішуць пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму ў першым паўгоддзі. «Не трэба загадваць, ставіць канкрэтныя даты, мы працуем», — заявіў Макей журналістам.

— Мы працуем над пагадненнем аб спрашчэнні візавага рэжыму. Я дзесьці сказаў, што па Дзерыбасаўскай шпацыруюць паступова, вось і мы паступова працуем, — сказаў міністр.

Што тычыцца спрэчнага моманту пра павелічэнне колькасці консулаў, пра які заяўляў польскі бок, яго абмяркоўваюць.

— Мы абмяркоўваем усе пытанні, у тым ліку і гэтае. Не трэба спяшацца, лепш грунтоўна падрыхтавацца, каб не было нейкіх праблем на фінальным этапе, — сказаў кіраўнік МЗС.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула