БЕЛ Ł РУС

У Бабруйску 7-класнік скраў аўтамабіль

22.01.2019 / 21:57

Увечары 21 студзеня каля школы № 34 у Бабруйску скралі аўтамабіль «Пежо».

Выкраданне стала магчымым, бо кіроўца аўтамабіля забыўся ключы ў машыне. Калі ён убачыў, што яна знікла, адразу патэлефанаваў у міліцыю. Быў абвешчаны план-перахоп.

На працягу гадзіны скрадзеную машыну знайшлі. Паводле папярэдняй інфармацыі, за рулём яе быў 12-гадовы навучэнец адной са школ горада.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула