БЕЛ Ł РУС

Беларускамоўныя падарожжы: Аршаншчына

29.01.2019 / 10:53

Nashaniva.com

Мінск — Орша — Ляўкі — Александрыя — Шклоў — Мінск

Турыстычная кампанія «БелЮніІнтэрКом» працягвае ладзіць беларускамоўныя вандроўкі па краіне! Першая паездка ў гэтым годзе адбылася на Гродзеншчыну.

Працяг вандровак — на Аршаншчыну. Усіх ахвотных запрашаюць пазнаёміцца з Оршай — горадам, дзе спыняўся Напалеон, завітаць у езуіцкі калегіум, музей Караткевіча, этнаграфічны музей «Млын». А таксама прагуляцца паркам вялікіх скульптур «Казачная краіна», выпіць каву з дэсэртам «Напалеон». Шопінг у фірмовай краме Аршанскага льнокамбіната, канечне, у праграме!

Экскурсаводам будзе Павел Каралёў, знаўца жыцця і творчасці Янкі Купалы. Ён раскажа пра жыццё паэта ў Ляўках, што між Оршай і Шкловам. Пабачаць экскурсанты і Александрыю з яе купальскімі цудамі, а Шклоў запомніцца Ратушай, яўрэйскімі будынкамі і помнікам агурку, з якім, вядома, можна будзе сфатаграфавацца.

Стаўце падабайкі, калі таксама збіраецеся паехаць. Пішыце, каб замовіць месцы ва ўтульным экскурсійным аўтобусе, або тэлефануйце:

+375 29 650-61-02 Viber, WhatsApp;

+375 29 765-25-45;

+375 17 222-33-21;

+375 17 222-38-78 (Дзіна).

Або скарыстайцеся анлайн-браніраваннем.

Аплаціць экскурсію можна і праз сістэму «Разлік».

ТАА «БелЮніІнтэрКом». УНП 190522713 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула