БЕЛ Ł РУС

Марыну і Вячаслава Касінеравых аштрафавалі за «экстрэмісцкую шапку»

25.01.2019 / 12:40

Nashaniva.com

Суд Маскоўскага раёна Мінска паўторна аштрафаваў мінчукоў Вячаслава і Марыну Касінеравых за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (ч.2 арт. 17.11 КаАП РБ). Вячаславу прысудзілі штраф у 50 базавых велічыняў (1275 рублёў), Марыне — 40 базавых (1020 рублёў), піша Радыё Свабода.

Справу на іх завялі яшчэ ў снежні, ды тады не паведамлялі, за што менавіта. Як высветлілася, зноў за тую ж шапку, за якую штрафавалі ў мінулую восень — а менавіта за тое, што здымкі Вячаслава Касінерава ў «экстрэмісцкім» адзенні не былі выдаленыя з інтэрнэту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула