Насельніцтва Беларусі скарацілася за год на 16 200 чалавек — столькі, напрыклад, жыве ў Шклове
Па стане на 1 студзеня 2019 года ў Беларусі жылі 9 475 600 чалавек.
Папярэднія дадзеныя апублікаваныя на сайце Белстата.
Ілюстрацыйны здымак. Фота Сяргея Гудзіліна.
У пачатку 2018 насельніцтва Беларусі складала 9 491 800 чалавек.
Такім чынам, за год лічба зменшылася на 16200 чалавек.
Для параўнання, амаль столькі ж складае насельніцтва Стоўбцаў (16 946) Ашмянаў (16 835), Смалявічаў (16 784), Клімавічаў (16 445), Шклова (16 300), Жыткавічаў (16 022).
Найбольшая колькасць насельніцтва была зафіксаваная ў 1994 годзе — 10 243 500 чалавек. Лічба штогод змяншалася да 2013 года, апусціўшыся ўрэшце да 9 463 800.
На працягу 2013—2017 гадоў фіксаваўся ўздым колькасці насельніцтва, перадусім за кошт міграцыі, аднак цяпер лічба зноў пачала змяншацца.