БЕЛ Ł РУС

Зарэгістраваны Гомельскі абласны БНФ

18.12.2008 / 16:35

Зміцер Панкавец

Напэўна, рэгістрацыю Мін’юстам Руху за Свабоду некаторыя мясцовыя чыноўнікі зразумелі, як каманду да дзеяння ў падобных выпадках.

Напэўна, рэгістрацыю Мін’юстам Руху за Свабоду некаторыя мясцовыя чыноўнікі зразумелі, як каманду да дзеяння ў падобных выпадках. У чацвер, пасля году змагання, была зарэгістраваная Гомельская абласная структура Партыі БНФ,
паведаміў «НН» намеснік старшыні арганізацыі Юрась Губарэвіч.

«Справа з рэгістрацыяй цягнулася ад студзеня. Дакументы падаваліся неаднаразова, але ў аблвыканкаме знаходзілі нейкія прычыны, каб адмовіць у рэгістрацыі, то пратакол мы нібыта няправільна склалі, то коску не там паставілі. А вось сёння патэлефанавалі і паведамілі, што ўсё ў парадку, і структура зарэгістраваная. Юрыдычны адрас будзе цяпер знаходзіцца ў Жлобіне», — сказаў старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Партыі БНФ Валер Пуціцкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула