БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка пагутарыў з Мадурам і асудзіў знешняе ўмяшанне ў венесуэльскія справы

25.01.2019 / 22:53

Nashaniva.com

Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з Нікаласам Мадурам, паведамляе БелТА.

Лукашэнка і Мадура. Фота: БелТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускі бок дбайна адсочвае сітуацыю ў Венесуэле і суперажывае «чарговаму вітку напружанасці, які падсілкоўваецца дэструктыўнымі сіламі як унутры, так і за межамі краіны».

«Катэгарычна не падтрымліваем любое знешняе ўмяшанне ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы, у тым ліку накіраванае на дэстабілізацыю абстаноўкі ў краіне», — заявіў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула