БЕЛ Ł РУС

У Саратаўскай вобласці ў кафэ выбухнуў газавы кацёл. Пацярпелі 35 чалавек

26.01.2019 / 18:14

Nashaniva.com

У пасёлку Лысыя горы Саратаўскай вобласці (Расія) ў кафэ выбухнуў газавы кацёл. Па дадзеных крыніцы «Інтэрфакса» ў хуткай дапамозе, па дапамогу да дактароў звярнуліся 35 чалавек.

У МНС заявілі, што двое дарослых знаходзяцца ў цяжкім стане, трое дзяцей - у стане сярэдняй цяжкасці, а «у астатніх лёгкія траўмы».

Агульная колькасць пацярпелых у ведамстве не назвалі.

Паводле адной інфармацыі, падчас выбуху ў кафэ святкавалі вяселле. Паводле другой, наведвальнікі адзначалі дзень нараджэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула