БЕЛ Ł РУС

Выбух у каталіцкім саборы на Філіпінах: загінулі 27 чалавек

27.01.2019 / 12:03

Nashaniva.com

Сама меней 27 чалавек загінулі і дзясяткі атрымалі раненні ў выніку двух выбухаў на востраве Хало на поўдні Філіпін, паведамляе ВВС.

Першы выбух прагрымеў у 08:45 па мясцовым часе (03:45 па Мінску) падчас нядзельнай імшы ў рымска-каталіцкім саборы Маці Божай на гары Кармель.

Пасля таго, як на месца здарэння прыбылі вайскоўцы і паліцыя, на размешчанай паблізу паркоўцы спрацавала другое выбуховае прыстасаванне.

Большасць загінуўшых — цывільныя асобы. Пакуль што ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за напад.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула