БЕЛ Ł РУС

На пажары ў Вілейцы загінулі двое мужчын: ніхто з іх не быў гаспадаром дома

28.01.2019 / 10:00

Nashaniva.com

kraj.by

У Вілейцы на вуліцы Стаханаўскай у суботу днём гарэў аднапавярховы жылы драўляны дом. Справіўшыся з агнём, ратавальнікі знайшлі целы двух мужчын.

Афіцыйны прадстаўнік Мінскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Анастасія Швайбовіч распавяла kraj.by, што адзін з загінулых 1962 года нараджэння, другі - 1963-га.

Па словах Анастасіі Швайбовіч, ніводны з загінулых не быў гаспадаром дома. Дзе ў момант пажару знаходзіўся гаспадар, і што там рабілі гэтыя двое мужчын, высвятляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула