БЕЛ Ł РУС

Маладзёны скралі за ноч два аўтамабілі, але пакатацца не здолелі: адзін падпалілі, а другі проста кінулі

28.01.2019 / 14:32

Nashaniva.com

Двое жыхароў Чэрыкава: аднаму 21 год, іншаму 17 гадоў (але іх ужо судзілі за крадзяжы), у ноч на 17 студзеня скралі два аўтамабілі, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Спачатку яны скралі «ВАЗ-21063» 1989 года выпуску. Прычым уладальнік сам не зачыніў машыну. Маладзёны вырашылі пакатацца па Чэрыкаўскім раёне. Праехалі восем кіламетраў і каля вёскі Горкі з'ехалі ў снежны сумёт. Спробы выехаць на дарогу плёну не далі, і яны вырашылі спаліць машыну.

Фота прэс-службы міліцыі

Вяртацца ў мароз пешкі ў горад не хацелася, таму каля найбліжэйшага дома ўбачылі «Масквіч». Прычым машына не толькі не была зачынена, але там нават былі ключы.

Гэтым разам да горада даехалі, але ўзняцца на горку не здолелі і аўтамабіль забуксаваў. Яго проста вырашылі кінуць

Фота прэс-службы міліцыі

На наступны дзень яны былі затрыманыя міліцыя. Заведзена крымінальная справа, а начная прагулка цяпер можа прывесці да пазбаўлення волі на тэрмін да шасці гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула