БЕЛ Ł РУС

У Рагачове мясцовы жыхар загінуў пад коламі таварнага поезда

28.01.2019 / 19:48

Здарэнне адбылося ў суботу, 26 студзеня, каля 23.00 на чыгуначнай станцыі Рагачоў.

47-гадовы жыхар горада трапіў пад таварны цягнік, які рухаўся транзітам, без прыпынкаў праз станцыю Рагачоў. Як патлумачыў машыніст, ён заўважыў мужчыну побач з чыгуначнымі пуцямі і пачаў сігналіць. Але той не адрэагаваў. Як толькі цягнік пад'ехаў да пераходу, мужчына зрабіў крок наперад.

Пацярпелага даставілі ў цэнтральную раённую бальніцу. Праз некаторы час ён памёр.

Са слоў машыніста, жыхар Рагачова размаўляў па мабільным тэлефоне. Усю карціну здарэння аднаўляюць праваахоўнікі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула