БЕЛ Ł РУС

Школьнікі ў расійскай Бураціі ўрок адседзелі ў процівагазах за тое, што спазніліся на заняткі

29.01.2019 / 9:41

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў 7-м класе школы №58 Улан-Удэ. Бацькі звярнуліся да ўпаўнаважанага па правах дзяцей Таццяны Вяжэвіч, піша znak.com.

Высветлілася, што за спазненне на ўрок АБЖ настаўнік запатрабаваў надзець процівагазы і знаходзіцца ў іх на працягу ўсяго занятка.

Пасля пацверджання фактаў настаўніку АБЖ абвясцілі дысцыплінарнае спагнанне. Дырэктару школы нагадалі пра недапушчэнне мер дысцыплінарнага спагнання да вучняў, якiя не прадугледжаныя законам, адзначаецца ў паведамленні амбудсмэна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула