БЕЛ Ł РУС

Два чалавекі памерлі пад Барысавам, напіўшыся шклоамывальніку

29.01.2019 / 12:50

Nashaniva.com

Фота СК

Раніцай 24 студзеня ад медработнікаў паступіла паведамленне пра смерць 33-гадовага мужчыны, а таксама шпіталізацыі 44-гадовага мужчыны і яго жонкі з прыкметамі атручвання метылавым спіртам, паведамляе СК.

Напярэдадні вечарам усе трое знаходзіліся ў прыватным доме ў в.Палелюм і распівалі нізказамярзаючую вадкасць. На наступны дзень пара была дастаўлены ў бальніцу, дзе мужчына памёр. Смерць другога была канстатавана ў доме, дзе той часова пражываў. Жанчына знаходзіцца ў рэанімацыі.

Фота СК

Следча-аператыўнай групай апытаныя мясцовыя жыхары, праведзены першапачатковыя праверачныя мерапрыемствы. Канфіскавана палімерная пяцілітровая бутэлька са светла-блакітнай вадкасцю, а таксама кубкі з яе рэшткамі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула